Лясная гаспадарка

Лясная гаспадарка

У адпаведнасці з законам «Лясны кодекс Рэспублікі Беларусь» усе лясы ў рэспубліке з’яўляюцца выключнай уласнясцю дзяржавы (артыкул 7).

Арганізацыі, якім лясы перадаюцца для кіравання, называюцца па лясным заканадаўстве юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці лясы знаходзяцца пад кіраваннем некалькіх буйных ведамстваў:

  • Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (тэрытарыяльныя органы – Гродзенскае і Мінскае дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднанні (ДВЛГА), агульная плошча лясоў – 914,8 тыс.га, з іх леса Гродзенскага ДВЛГА – 909,6 тыс. га або 92% ад плошчы ўсіх лясоў Гродзенская вобласці;
  • Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Івацэвічскі ваенны лясгас» ), агульная плошча лясоў – 8,8 тыс. га;
  • Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»  і Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Нарачанскі»), агульная плошча лясоў – 64,1 тыс. га;
  • мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (АУВП «Гродзенская ЖКГ»), агульная плошча лясоў – 1,6 тыс. га.

Лясы Гродзенскага ДВЛГА тэрытарыяльна падзелены паміж адзінаццаццю лесагаспадарчымі ўстановамі, якія ўваходзяць ў склад аб’яднання. Адміністрацыйная структура аб’яднання прадстаўлена на старонцы «Пра аб’яднанне».

Пародны склад лясоў аб’яднання шырокі і разнастайны. Пераважаюць іглічныя лясы, якія займаюць  долю ў 72% ад пакрытай лесам плошчы аб’яднання, у тым ліку па пародах: хвоя – 61%, елка – 11%. Доля мяккаліставых лясоў складае 24%, у тым ліку па пародах: бяроза – 15%, алешына чорная – 7%, асіна – 2%. Доля цвёрдаліставых лясоў складае 4%, па пародах переважна дуб (3%), ясень (0,2%) і клён (0,2%).

Агульны запас лясоў аб’яднання складае 184,1 млн м3. Сярэднее гадавое змяненне запасу – 3,4 м3/га. Лясы аб’яднання адносна маладыя – сярэдні ўзрост лясоў складае 55 гадоў.

Лясы аб’яднання, у якіх переважаюць ахоўныя, экалагічныя і сацыяльныя функцыі, аднесены да лясоў першай групы і займаюць плошчу ў 467,0 тыс. га або 51% ад плошчы ўсіх лясоў аб’яднання. У гэтых лясах законам абмежавана лесакарыстанне і oстаноўлены спецыяльны рэжым вядзення лясной гаспадаркі. 

На тэрыторыі лясоў аб’яднання таксама вылучаны прыродныя тэрыторыі рэспубліканскага значэння, якія ахоўваюцца ў асобым парадку. Іх сукупная плошча складае 179,6 тыс. га або 20% ад плошчы лясоў аб’яднання.

 

Суправаджальныя рэсурсы

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Афіцыйны сайт Міністэрства лясной гаспадаркі

Афіцыйны сайт Міністэрства лясной гаспадаркі

Афіцыйны сайт Гродзенскага аблвыканкама

Афіцыйны сайт Гродзенскага аблвыканкама

Афіцыйны сайт БДТУ

Афіцыйны сайт БДТУ