“Музыка сэрцаў”

Вернуться назад
26 Просмотров

22 ліпеня адбудзецца  абласны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці У. Высоцкага “Музыка сэрцаў”. Далей прыведзены асноўныя аспекты яго правядзеняя.

  1. Мэтамі і задачамі Фестывалю з’яўляюцца: захаванне і развіццё лепшых традыцый жанру бардаўскай песні; пошук і выяўленне новых творчых талентаў у жанры бардаўскай песні; аб’яднанне выканаўцаў і прыхільнікаў бардаўскай музыкі; стымуляванне развіцця творчых здольнасцяў удзельнікаў; фарміраванне культуры адпачынку; далучэнне грамадскасці да традыцый бардаўскай музыкі.
  2. Арганізатарамі Фестывалю з’яўляюцца: упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама (рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камитэта ад 30 снежня 2022г. №698), Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, аддзел культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
  3. Пры арганізацыі, падрыхтоўцы і правядзенні Фестывалю арганізатары і ўдзельнікі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўднай Інструкцыяй.
  4. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Фестывалю ажыццяўляецца арганізацыйным камітэтам (далей – аргкамітэт) склад якого зацвярджаецца дадаткова (Дадатак 1).
  5. Аргкамітэт пакідае за сабой права ўносіць змены ў дадзеную Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення, а таксама аб пераносе даты правядзення Фестывалю (у іншыя тэрміны).
  6. У Фестывалі прымаюць удзел выканаўцы твораў У. Высоцкага, аўтары-выканаўцы, творчыя калектывы, асноўным напрамкам дзейнасці якіх з’яўляецца захаванне і падтрымка традыцый бардаўскай музыкі і творчасці У. Высоцкага ва ўзросце ад 16 гадоў.
  7. У праграму выступлення ўдзельнікаў Фестывалю ўключаюцца 2 вакальныя творы (адзін з якіх абавязкова – твор У. Высоцкага), якія павінны быць выкананы пад “жывы” акампанемент альбо, пры неабходнасці, з выкарыстаннем фанаграмы “-1”.
  8. Па выніках Фестывалю журы (Дадатак 2) вызначае і ўзнагароджвае дыпломамі лаўрэата (І, ІІ, ІІІ ступені) у рамках, ўручае грашовыя прэміі (60, 50, 40 бел. руб. адпаведна) і памятныя сувеніры ў наступных намінацыях:

“выканаўца аўтарскага твора” (аўтар слоў і музыкі);

“аўтар слоў выконваемага твора”;

“аўтар музыкі выконваемага твора”;

“выканаўца твора У. Высоцкага”;

“аўтарскі калектыў”.

  1. Дадаткова журы ўзнагароджвае ўдзельнікаў:

дыпломам “глядацкіх сімпатый” у рамцы і грашовай прэміяй у памеры 50 бел. рублёў і памятным сувенірам;

дыпломам ў рамцы  і грашовай прэміяй “за адданасць фестывалю” у памеры 50 бел. рублёў і памятным сувенірам.

  1. Астатнія ўдзельнікі Фестывалю атрымліваюць дыплом за ўдзел у фестывалі, памятны сувенір.
  2. Журы мае права не прысвойваць месцы, падзяляць II, III месцы, аб’ядноўваць, змяняць ці ўводзіць дадатковыя намінацыі ў рамках выдзеленага прызавога фонду, вызначаць дадатковыя спецыяльныя прызы, не прысуджаць званні лаўрэатаў.
  3. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.
  4. Пры падвядзенні вынікаў журы карыстаецца наступнымі крытэрыямі: ідэйна-мастацкі ўзровень конкурснага твора; выканальніцкае майстэрства; сцэнічная культура; арыгінальнасць і навізна ў падачы матэрыялу; артыстызм.
  5. У 2023г. Фестываль праводзіцца 22-23 ліпеня на тэрыторыі возера Літоўка Навагрудскага раёна альбо (ў выпадку дрэннага надвор’я) у глядзельнай зале ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (г. Навагрудак, пл. Леніна, 7).
  6. Для ўдзелу ў Фестывалі да 19 ліпеня 2023 года накіроўваюцца заяўкі (Дадатак 3) на электронны адрас: ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (novogrudokrmc@mail.ru). Даведкі па тэл/ф: 8(01597) 60250, 60200, +375292830886 (МТС).
  7. Фінансаванне Фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, прадугледжаных у каштарысе аддзела культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта на цэнтралізаваныя мерапрыемствы.
  8. За кошт бюджэтных сродкаў фінансуецца: набыццё сувеніраў, выраб дыпломаў, рамак для дыпломаў, грашовыя прэміі ўдзельнікам конкурснай праграмы фестывалю.
  9. Для фінансавання Фестывалю на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  10. Накіраванне заяўкі і ўдзел у Фестывалі азначае поўнае і безумоўнае прыняцце правілаў дадзенай Інструкцыі.
  11. Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў да месца правядзення Фестывалю-конкурсу ажыццяўляюцца за кошт накіроўваючай арганізацыі.
  12. Арганізатары Фестывалю захоўваюць неабмежаваныя правы на запіс выступленняў выканаўцаў і яго распаўсюджванне рознымі тэхнічнымі сродкамі і спосабамі. За дадзеныя запісы ганарары выканаўцам не выплачваюцца.