Навагрудскі лясгас далучыўся да праекту “Вялікія кнігі – вялікія справы”

Вернуться назад
34 Просмотров

20 ліпеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася пятая сустрэча ў рамках асветніцкага праекта, прысвечанага Году міра і стварэння “Вялікія кнігі – вялікія справы”. Пра лясную гаспадарку расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Навагрудскага лясгасу Гарнастай Аляксандр Уладзіміравіч. Ён цікава расказаў пра ўлік, ахову, абарону і ўзнаўленне лясоў. Асабліва зацікавіў аўдыторыю аповед пра прадстаўнікоў жывёльнага свету навагрудскіх лясоў.  Асаблівая ўвага была звернута на прадукцыю, якую вырабляе і рэалізуе  Навагрудскі лясгас.

Кніжны агляд пазнаёміў з прадстаўленай літаратурай, сярод якой званне вялікай атрымала выданне “Жывыя помнікі. Рэдкія і ўнікальныя дрэвы і насаджэнні Беларусі”.

Працягвае расці і сімвалічны  Букет міра, які папаўняецца ад сустрэчы да сустрэчы. Кветкай пятага культурнага дыялогу абрана пралеска.