Работники Кореличского райисполкома приняли участие в республиканской добровольной акции “Аднавім лясы разам!”

Вернуться назад
1 Просмотров

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 23 сакавіка па 20 красавіка ў краіне праходзіць дабрачынная акцыя “Аднавім лясы разам!”, якая прысвечана Году якасці. Удзел у акцыі прынялі супрацоўнікі Карэліцкага райвыканкама на чале з яго старшынёй Андрэем Гардзеем і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксеем Гаўрошам.

Пад кіраўніцтвам лесаводаў  Навагрудскага лясгаса добраахвотнікі высадзілі каля дзесяці тысяч сеянцаў бярозы і сасны на плошчы ў 2 га. Прыемнай працы спрыяла і цёплае веснавое надвор’е. За талакой час праляцеў незаўважна.

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей лічыць, што назва акцыі гаворыць сама за сябе:

— Удзел у акцыі — гэта наша інвестыцыя ў будучыню, наш экалагічны і эканамічны складнік, азеляненне нашага раёна і развіццё лясной гападаркі. Вельмі радасна, што правядзенне акцыі стала добрай традыцыяй, і колькасць жадаючых прыняць у ёй удзел павялічваецца. Такія добрыя традыцыі маюць важнасць і значнасць не толькі для Карэліччыны, але і для краіны.

З задавальненнем прыняў удзел у акцыі старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош:

— Лес — наша багацце. Каб яно не бяднела, трэба клапаціцца аб яго аднаўленні. Акрамя гэтага, лес — гэта наша экалогія, адпачынак, прыгажосць і здароўе. Вельмі важна, каб кожны разумеў гэта і імкнуўся зрабіць свой унёсак у аднаўленне лясоў, каб адчуваць сябе паўнапраўным гаспадаром гэтага багацця, ганарыцца непаўторнай прыгажосцю свайго раёна.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара