Аллея памяти

Вернуться назад
0 Просмотров

“Алея памяці” 

Жывы помнік гераізму продкаў 

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з моманту вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маштабныя мерапрыемствы, канцэрты і памятныя акцыі праходзяць па ўсёй краіне, асабліва перад Днём Перамогі. Напярэдадні 9 Мая кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі сумесна з работнікамі ДЛГУ “Шчучынскі лясгас” высадзілі на ўездзе ў Шчучын “Алею памяці”. 

 

У рамках добраўпарадкавання тэрыторыі каля помніка “Самалёт МіГ-25 ПУ”, што знаходзіцца на ўездзе ў Шчучын з боку трасы М6, было пасаджана 20 туй. Дрэвы аб’ядналі ў чатыры раслінныя кампазіцыі, якія арганічна ўпісаліся ў ландшафт каля помніка, зрабіўшы яго больш прываблівым. Удзел у пасадцы дрэў узялі старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і дырэктар Шчучынскага лясгаса Аляксандр Залеўскі разам са сваімі падначаленымі. 

 

Нібы сімвал памяці аб подзвігу мільёнаў нашых суайчыннікаў у часы той жудаснай вайны расце і ўпрыгожвае горад “Алея памяці”. Як адзначыў Аляксей Садоўскі, вынікі гэтай хоць і малой, але разам з тым жывой працы можна будзе пабачыць і праз гады. 

 

– Памяць – гэта, бадай што, самае каштоўнае, што мы, сённяшняе пакаленне беларусаў, можам зрабіць для продкаў, якія перамаглі ў цяжкай барацьбе з нацызмам. Гэтыя маленькія дрэўцы стануць жывым помнікам гераізму і нязломнасці нашых суайчыннікаў, – заўважыў старшыня Шчучынскага райвыканкама.

Материал Щучинской районной газеты "Дзянница"