Графік прыёму грамадзян кіруючымі работнікамі апарата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Вернуться назад
6 Просмотров

Графік прыёму грамадзян кіруючымі работнікамі апарата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Асабісты прыём кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца па папярэднім запісе, у адпаведнасці з графікам, зацверджаным Міністрам Міністэрства лясной гаспадаркі.

Асабісты прыём здзяйсняецца Міністрам і яго намеснікамі.

Запіс на асабісты прыём на бягучым тыдні ажыццяўляецца ў панядзелак з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00, аўтарак з 09.00 да 13.00:

па тэлефонах:

Міністр 8 (017) 200-46-01,

Першы намеснік Міністра 8 (017) 200-46-05,

Намеснік Міністра 8 (017) 200-46-09;

асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Мяснікова, 39, каб. 653.

Пры звароце на асабісты прыём грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.