Бярозавы сок карыстаецца вялікай папулярнасцю ў беларусаў, што і не дзіўна, бо ў ім у збалансаванай колькасці змяшчаецца мноства неабходных для чалавека рэчываў. Многія людзі аднаўляюць сваё здароўе і неабходнасць у вітамінах за кошт гэтага цудоўнага напою.
Каб забяспечыць жадаючых “бярозавікам”, Ашмянскім лясніцтвам была заключана дамова з брыгадамі па нарыхтоўцы соку, якія павінны нарыхтаваць сёлета каля 45 тон гэтага напою. 12 тон з агульнай колькасці на сённяшні дзень ужо адпраўлена на Мінскі завод безалкагольных напояў, яшчэ 10 тон адправяць у панядзелак.
Падрабязней чытайце на сайце газеты "АШМЯНСКІ ВЕСНІК"