У Ашмянскім раёне прайшла акцыя “Дрэва героя”

Вернуться назад
25 Просмотров

Восень – спрыяльны час для пасадкі дрэў. Менавіта гэту пару скарыстала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, каб ініцыіраваць акцыю “Дрэва героя”. Субота, 29 кастрычніка, стала ў рэспубліцы адзіным днём азелянення, прымеркаваным да Года гістарычнай памяці, і стымулам прыняць удзел справе на карысць прыродзе і людзям.

На Ашмяншчыне да яе прымкнулі грамадскія арганізацыі, працоўныя і вучнёўскія калектывы. Пад кіраўніцтвам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама была прадоўжана работа па пашырэнні зялёнай зоны ўздоўж вуліцы Юбілейнай побач з будынкам цэнтральнай раённай бальніцы. У працоўным дэсанце пад кіраўніцтвам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрыя Карповіча прыняла ўдзел прафсаюзная пярвічная арганізацыя медыцынскіх работнікаў. Разам з прафсаюзным лідарам Дзмітрыем Далідовічам дрэўцы, а гэта больш за 60 саджанцаў клёна і рабіны, якія выдзеліла Ашмянскае лясніцтва, садзілі маладыя спецыялісты: каб не толькі ўнесці сваю лепту ў захаванне гістарычнай памяці, але і пакінуць аб сабе след на Ашмяншчыне стараннай адказнай працай і клопатам аб навакольным асяроддзі.

Дружна выйшлі на акцыю вучні і настаўнікі Барунскай сярэдняй школы, а таксама мясцовы сельвыканкам. Саджанцы бярозы сталі прыгожай алеяй і яшчэ адным зялёным і ўтульным месцам ў аграгарадку.

Крыніца: АШМЯНСКІ ВЕСНІК