Нарыхтоўка навагодніх елак пачалася ў Гродзенскай вобласці. Ужо гатова да рэалізацыі першая партыя - каля 3-ох тысяч дрэўцаў. У асартыменце, па-ранейшаму, першае месца за елкай еўрапейскай. Потым ідуць - сасна і піхта. Зялёныя прыгажуні ў хуткім часе з’явяцца на елачных кірамашах, якія адкрыюцца ў вобласці з 20-га снежня.